КОНКУРС ДЛЯ СТУДЭНТАЎ

Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд «Лідары пераўтварэнняў», Фонд «Барусія» адкрывае набор матываваных, актыўных маладых людзей з Беларусі, якія пражываюць у Польшчы ў Праграме Study Tours to Poland (STP). STP - гэта паўтара тыдня інтэнсіўнай пазнавальнай праграмы ў міжнароднай групе аднадумцаў, падчас якой удзельнікам прадастаўляецца магчымасць атрымаць новыя веды і ўменні, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, наведаць развіваючыя мерапрыемствы. STP гэта не толькі атрыманне новага вопыту, але і перадача ўласнага. На адпачынак не застаецца шмат часу, але правядзенне агульнага вольнага часу з іншымі ўдзельнікамі візіту, арганізатарамі і валанцёрамі дае магчымасць атрымаць новых сяброў.

Для ўдзелу ў STP кандыдаты праходзяць адбор на конкурснай аснове.


ХТО МОЖА СТАЦЬ УДЗЕЛЬНІКАМ STP

У Праграме Study Tours to Poland могуць прыняць удзел студэнты вышэйшых навучальных устаноў, якія аб'ядноўваюць паспяховае навучанне з пазанавучальнай дзейнасцю сваіх ВНУ (напрыклад, у студэнцкім самакіраванні) або якія праяўляюць актыўнасць у дзейнасці грамадскіх/моладзевых арганізацый, валанцёрскіх рухаў і г.д.

Кандыдаты павінны адпавядаць некалькім фармальным крытэрыям адначасова:

  1. З’яўляцца грамадзянамі Беларусі якія пражываюць у Польшчы
  2. Мець ад 20 да 25 гадоў
  3. Быць студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў
  4. Не быць раней удзельнікамі Праграмы Study Tours to Poland


ПАДАЧА ЗАЯЎКІ НА ЎДЗЕЛ У STP

Працэдура падачы заяўкі БЯСПЛАТНАЯ!


ПРЫЁМ І РАЗГЛЯД ЗАЯВАК

Заяўкі ад кандыдатаў прымаюцца да 15 снежня 2022 г. уключна (да 23:59 па польскім часе)

Інфармацыю аб выніках конкурсу кожны з кандыдатаў атрымае індывідуальна да 5 студзеня 2023 г. на пададзены ў заяўцы e-mail


ТЭРМІН РЭАЛІЗАЦЫІ ВІЗІТАЎ

Візіты ладзяцца ў студзені-лютым 2023 года (канкрэтныя даты ўдзелу будуць пададзеныя прынятым удзельнікам індывідуальна).

Працягласць візіту да 12 дзён


ВЫДАТКІ ПА ЎДЗЕЛУ Ў ПРАГРАМЕ

У час візіта ўдзельніку забяспечваецца:

  • пражыванне ў хостэлах (у агульных пакоях) у месцы праграмы знаходжання
  • трохразовае харчаванне (сняданак, абед, вячэра)
  • пакрыццё выдаткаў на праезд (з месца навучання да месца рэалізацыі праграмы і вяртанне да месца навучання)


ЗАПАЎНЕННЕ ЗАЯЎКІ

1. Для запаўнення заяўкі неабходна падрыхтаваць адсканаваныя ці сфатаграфаваныя дадаткі ў файлах фармату pdf, tif або jpg, памер кожнага з якіх не павінен перавышаць 500 КВ:

  • заліковая кніжка - старонкі з адзнакамі за апошнія 2 скончаных семестры

  • рэкамендацыйны ліст, згодна з інструкцыяй, напісаны кіраўніком грамадскай арганізацыі, прадстаўніком студэнцкага савета, лідарам валанцёрскага руху, і г.д., з якой супрацоўнічае кандыдат. Ліст павінен быць падпісаны ўласнаручна асобай, якая рэкамендуе, з указаннем яе кантактных дадзеных

Увага!
Адсканаваныя файлы неабходна назваць у адпаведнасці з іх зместам і з указаннем прозвiшча кандыдата так, каб было зразумела, які дакумент знаходзіцца ўнутры і каму ён належыць. Назву файлаў неабходна запісваць лацінскімі літарамі, наступным чынам:
acenki_stankevich, rekamendacyja_stankevich. Просьба не ўстаўляць у назву файлаў ніякіх іншых графічных знакаў: двукоссяў, кропак, косак, дужак, слэшаў і г.д.!!!

2. У кандыдата ёсць магчымасць стварэння чарнавога варыянту заяўкі. Пры жаданні адрэдагаваць заяўку можна вярнуцца да апошняга захованнага варыянту, выкарыстоўваючы персанальны код (паданы ў канцы анкеты).

3. Перад адпраўленнем заяўкі неабходна пераканацца ў правільнасці напісання ў анкеце адраса электроннай пошты. Гэта важна, паколькі пацверджанне аб рэгістрацыі прыходзіць аўтаматычна на пададзены ў анкеце e-mail.

 

Please publish modules in offcanvas position.