КОНКУРС ДЛЯ СТУДЭНТАЎ

Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд «Лідары пераўтварэнняў», Фонд «Барусія» адкрывае набор матываваных, актыўных маладых людзей з Беларусі, Малдовы, Расіі і Украіны на ўдзел у Праграме Study Tours to Poland (STP). STP - гэта паўтара тыдня інтэнсіўнай пазнавальнай праграмы ў міжнароднай групе аднадумцаў, падчас якой удзельнікам прадастаўляецца магчымасць атрымаць новыя веды і ўменні, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, наведаць развіваючыя мерапрыемствы. STP гэта не толькі атрыманне новага вопыту, але і перадача ўласнага. На адпачынак не застаецца шмат часу, але правядзенне агульнага вольнага часу з іншымі ўдзельнікамі візіту, арганізатарамі і валанцёрамі дае магчымасць пазнаёміцца бліжэй з аднагодкамі з суседніх краін і атрымаць новых сяброў.

Для ўдзелу ў STP кандыдаты праходзяць адбор на конкурснай аснове.


ХТО МОЖА СТАЦЬ УДЗЕЛЬНІКАМ STP

У Праграме Study Tours to Poland могуць прыняць удзел студэнты вышэйшых навучальных устаноў, якія аб'ядноўваюць паспяховае навучанне з пазанавучальнай дзейнасцю сваіх ВНУ (напрыклад, у студэнцкім самакіраванні) або якія праяўляюць актыўнасць у дзейнасці грамадскіх/моладзевых арганізацый, валанцёрскіх рухаў і г.д.

Кандыдаты павінны адпавядаць некалькім фармальным крытэрыям адначасова:

  1. З’яўляцца грамадзянамі Беларусі, Малдовы, Расіі, Украіны
  2. Мець ад 18 да 21 гадоў (народжаныя ў перыяд з 1 ліпеня 1998 да 31 снежня 2001 года, грамадзяне Малдовы з 1 студзеня 1998 да 31 снежня 2001 года)
  3. Навучацца ў ВНУ Беларусі, Малдовы, Украіны і Расіі (у Варонежскай, Калінінградскай, Ленінградскай, Маскоўскай, Наўгародскай абласцях, а таксама ў гарадах Масква і Санкт-Пецярбург)
  4. Мець дзейсны замежны пашпарт (тэрмін дзеяння пашпарта павінен заканчвацца не раней як 30 верасня 2020 года)
  5. Не быць раней удзельнікамі Праграмы Study Tours to Poland


ПАДАЧА ЗАЯЎКІ НА ЎДЗЕЛ У STP

Працэдура падачы заяўкі БЯСПЛАТНАЯ!


ПРЫЁМ І РАЗГЛЯД ЗАЯВАК

Заяўкі ад кандыдатаў прымаюцца да 6 студзеня 2020 г. уключна (да 23:59 па польскім часе)

Інфармацыю аб выніках конкурсу кожны з кандыдатаў атрымае індывідуальна да 15 лютага 2020 г. на пададзены ў заяўцы e-mail


ТЭРМІН РЭАЛІЗАЦЫІ ВІЗІТАЎ

Візіты ладзяцца ў красавіку і маю 2020 г. (канкрэтныя даты ўдзелу будуць пададзеныя прынятым удзельнікам індывідуальна).

Працягласць візіту да 12 дзён


ВЫДАТКІ ПА ЎДЗЕЛУ Ў ПРАГРАМЕ

У час візіта ўдзельніку забяспечваецца:

  • пражыванне ў хостэлах (у агульных пакоях) у месцы праграмы знаходжання
  • трохразовае харчаванне (сняданак, абед, вячэра)
  • частковае пакрыццё выдаткаў на праезд (з месца навучання да месца рэалізацыі праграмы і вяртанне да месца навучання)
  • дапамога ў атрыманні бясплатнай візы на тэрмін удзелу ў STP

Выдаткі па пражыванні і харчаванні

Арганізатар бярэ на сябе ўсе выдаткі па пражыванні і трохразовае харчаванне на тэрыторыі Польшчы падчас візіту.

Выдаткі па рэалізацыі праграмы

Арганізатар бярэ на сябе выдаткі па падрыхтоўцы і рэалізацыі праграмы візіту ў Польшчы

Візавыя і іншыя выдаткі

  • Арганізатар высылае кожнаму ўдзельніку індывідуальна запрашэнне, на падставе якога ён мае права атрымання ў польскіх дыпламатычных прадстаўніцтвах бясплатнай візы на час удзелу ў STP.
  • Арганізатар не пакрывае дадатковых выдаткаў, звязаных з атрыманнем візы, напрыклад, з паездкай у консульства.
  • Расходы па медыцынскім страхаванні для візіту ў рамках STP, незалежна ад наяўнасці візы, удзельнікі пакрываюць самастойна. Наяўнасць медыцынскай страхоўкі, якая забяспечвае сродкі на лячэнне і знаходжанне ў бальніцы, абавязкова.

Выдаткі на праезд

  • удзельнікам Праграмы Study Tours to Poland часткова кампенсуюцца выдаткі на праезд у міжнародных зносінах у Польшчу і назад (уключаючы пераезд па краіне навучання) у форме фіксаванай стаўкі. Памер фіксаванай стаўкі налiчваецца ў залежнасці ад краіны і месца навучання
  • кожны ўдзельнік атрымлівае вышэйзгаданую кампенсацыю ад арганізатара візіту пасля прыезду ў горад праходжання візіту на падставе арыгіналаў білетаў.
  • у выпадку расходаў, панесеных на праезд у Польшчу і назад, ніжэй фіксаванай стаўкі, удзельнік атрымлівае вяртанне сродкаў, згодна з цаной білетаў.
  • выдаткі на праезд да месца праходжання візіту па тэрыторыі Польшчы і з месца праходжання візіту вяртаюцца ўдзельнікам пасля прыезду ў Польшчу або, па меры магчымасці, арганізатар візіту загадзя набывае і высылае кожнаму ўдзельніку білеты on-line. Сродкі перамяшчэння на тэрыторыі Польшчы (цягнік, аўтобус, маршрутка) вызначаюцца арганізатарам візіту.
  • удзельнікі прыязджаюць на месца праходжання візіту ў дзень, які вызначае арганізатар дадзенага візіту, маршрут праезду кожнага ўдзельніка кансультуецца непасрэдна з яго арганізатарам. Расходы на праезд па маршруце, які не кансультаваўся з арганізатарам візіту і не быў ім ухвалены - кампенсавацца не будуць.
  • білеты на ўнутраны транспарт у краіне навучання ўдзельнік павінен прывезці з сабой да пачатку візіту. Пры адсутнасці білетаў кампенсацыя выдаткаў на праезд будзе немагчымая.

Фіксаваныя стаўкі кампенсацыі выдаткаў на праезд (кошт праезду ў адзін бок):

для ўдзельнікаў з БЕЛАРУСІ

I зона: да 60 злотых – Брэсцкая вобласць, Гродзенская вобласць

II зона: да 100 злотых – горад Мінск і Мінская вобласць

ІІІ зона: да 120 злотых – Віцебская вобласць, Гомельская вобласць, Магілёўская вобласць


для ўдзельнікаў з МАЛДОВЫ

Адзіная стаўка – да 250 злотых


для ўдзельнікаў з РАСІІ

I зона: да 50 злотых – Калінінградская вобласць

II зона: да 350 злотых – Варонежская вобласць, горад Масква і Маскоўская вобласць, горад Санкт-Пецярбург і Ленінградская вобласць, Наўгародская вобласць


для ўдзельнікаў з УКРАІНЫ

I зона: да 80 злотых - Валынская вобласць, Закарпацкая вобласць, Івана-Франкоўская вобласць, Львоўская вобласць, Роўненскага вобласць, Тэрнопальская вобласць, Хмяльніцкая вобласць, Чарнавіцкая вобласць

II зона: да 120 злотых - Вінніцкая вобласць, Жытомірская вобласць, горад Кіеў і Кіеўская вобласць, Чаркаская вобласць, Чарнігаўская вобласць

IIІ зона: да 150 злотых - Днепрапятроўская вобласць, Кіраваградская вобласць, Палтаўская вобласць, Сумская вобласць, Харкаўская вобласць

IV зона: да 170 злотых - Аўтаномная Рэспубліка Крым і горад Севастопаль, Данецкая вобласць, Запарожская вобласць, Луганская вобласць, Мікалаеўская вобласць, Адэская вобласць, Херсонская вобласць


ЗАПАЎНЕННЕ ЗАЯЎКІ

1. Для запаўнення заяўкі неабходна падрыхтаваць адсканаваныя ці сфатаграфаваныя дадаткі ў файлах фармату pdf, tif або jpg, памер кожнага з якіх не павінен перавышаць 500 КВ:

  • пашпарт - старонка з асабістымі дадзенымі і фота
  • заліковая кніжка - старонкі з адзнакамі за апошнія 2 скончаных семестры (для першакурснікаў старонкі з адзнакамі атэстата аб сярэдняй адукацыі)
  • рэкамендацыйны ліст, згодна з інструкцыяй, напісаны кіраўніком грамадскай арганізацыі, прадстаўніком студэнцкага савета, лідарам валанцёрскага руху, і г.д., з якой супрацоўнічае кандыдат. Ліст павінен быць падпісаны ўласнаручна асобай, якая рэкамендуе, з указаннем яе кантактных дадзеных

Увага! Адсканаваныя файлы неабходна назваць у адпаведнасці з іх зместам і з указаннем прозвiшча кандыдата так, каб было зразумела, які дакумент знаходзіцца ўнутры і каму ён належыць. Назву файлаў неабходна запісваць лацінскімі літарамі, наступным чынам: pashpart_stankevich, acenki_stankevich, rekamendacyja_stankevich. Просьба не ўстаўляць у назву файлаў ніякіх іншых графічных знакаў: двукоссяў, кропак, косак, дужак, слэшаў і г.д.!!!

2. У кандыдата ёсць магчымасць стварэння чарнавога варыянту заяўкі. Пры жаданні адрэдагаваць заяўку можна вярнуцца да апошняга захованнага варыянту, выкарыстоўваючы персанальны код (паданы ў канцы анкеты).

3. Перад адпраўленнем заяўкі неабходна пераканацца ў правільнасці напісання ў анкеце адраса электроннай пошты. Гэта важна, паколькі пацверджанне аб рэгістрацыі прыходзіць аўтаматычна на пададзены ў анкеце e-mail.

Please publish modules in offcanvas position.